Міжнародны дзень роднай мовы

Дата: 21 февраля 2023 в 11:28, Обновлено 21 февраля 2023 в 11:41
76 просмотров

21 лютага у свеце штогод прынята адзначаць Міжнародны дзень роднай мовы. Ведаць родную мову гэтак жа важна, як і быць патрыётам сваёй краіны і годным яе грамадзянінам.
На працягу дня ў групах нашай установы гучала беларуская мова. У гэты дзень педагогі ўвесь адукацыйны працэс арганізавалі на роднай мове.Дзеці размаўлялі на беларускай роднай мове, і гэта вельмі добра, бо такія мерапрыемствы дапамагаюць разумець мову і радавацца яе прыгажосці.
Выхавальнікі знаёмілі дзяцей з беларускімі казкамі, дзецi інсцэніравалі іх, успаміналі знаёмыя ім словы і вершы на роднай мове. Таксама выхаванцы з вялікай цікавасцю пагулялі ў дыдактычныя гульні на беларускай мове. З дзецьмі былі праведзены і шэраг творчых заняткаў: маляванне «Знаёмства з беларускiм адзеннем», гульня-драматызацыя «Па старонках беларускiх казак», гульнi-забавы «Мы - беларусы», чытанне апавяданняў, легенд i паданняў пра Беларусь

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.