Міжнародны дзень роднай мовы

Дата: 25 февраля 2022 в 13:38, Обновлено 25 февраля 2022 в 14:39
70 просмотров

21 лютага у свеце штогод прынята адзначаць Міжнародны дзень роднай мовы. Ведаць родную мову гэтак жа важна, як і быць патрыётам сваёй краіны і годным яе грамадзянінам.

На працягу дня ў групах нашай установы гучала беларуская мова. У гэты дзень педагогі ўвесь адукацыйны працэс арганізавалі на роднай мове.

Выхавальнікі знаёмілі дзяцей з беларускімі казкамі, дзецi інсцэніравалі іх, успаміналі знаёмыя ім словы і вершы на роднай мове. Таксама выхаванцы з вялікай цікавасцю пагулялі ў дыдактычныя гульні на беларускай мове. З дзецьмі былі праведзены і шэраг творчых заняткаў «Святочны ручнік», «Упрыгожым спадніцы», «Народныя цацкі» і «Загадкі — размалеўки».

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.